Новости проекта
Мобильное приложение Schools.by
С Новым годом!

Я нарадзіўся ў месцы з цудоўнай назвай

Дата: 20 октября 2021 в 21:34, Обновлено 20 октября 2021 в 21:34

         Я нарадзіўся ў месцы з цудоўнай назвай- Ручаёўка. Яна знаходзіцца ў Паўднёва-Ўсходняй частцы Беларусі. Недалёка ад  раённага цэнтра Лоева, дзе злучаюць свае воды Дняпро і Сож.

Я многа чытаў пра свой народ, пра людзей, якія тут жылі і жывуць, пра тых знакамітых людзей, якія выйшлі з гэтага краю. А гэтыя людзі заслугоўваюць павагі, пашаны і любові. Іх не вельмі шмат  у нашай мясцовасці. Гэта Мельнікаў Іван Іванавіч, які нарадзіўся у невялікай вёсачцы Мікалаеўка, а ў гады Вялікай Айчыннай вайны разам з разведчыкамі быў закінуты нашым камандаваннем ва Усходнюю Прусію, дзе і загінуў пад Кёнінсбергам, Мельнікаў Іларыён Мяфодзьявіч - вядомы вучоны, доктар гістарычных навук, Лямешчанка Пётр Сяргеевіч - прафесар, доктар эканамічных навук. Але мяне зацікавіў лёс аднаго чалавека - Бондара Рыгора Іванавіча. Яго ўжо няма ў жывых. Ён пахаваны на грамадзянскіх могілках ў вёсцы Карчомка.

Калі я ўбачыў месца дзе ён пахаваны, а потым пачуў аб яго жыцці, мне захацелася яшчэ больш даведацца пра гэтага чалавека. Я спачатку паглядзеў матэрыялы, якія ёсць у нашым школьным музеі, а затым паехаў да родзічаў гэтага чалавека. У Лоеве жыве яго родны брат Бондар Пётр Іванавіч, у вёсцы Ручаёўка пражываюць настаўнікі, якія вучылі Рыгора Іванавіча і добра памятаюць яго. З іх слоў я зараз пішу пра лёс і жыццё нашага земляка Бондара Рыгора Іванавіча.

У гэты дзень здарылася самая шчаслівая хвіліна ў сям’і  селяніна Бондара Івана Якаўлевіча і Марыі Пятроўны. 2 студзеня 1955 года нарадзіўся хлопчык. Назвалі яго Рыгорам. Можа нездарма. Бо імя гэта азначае “пераможац”. Так, ужо з першых сваіх крокаў маленькі Рыгорка хацеў заўсёды перамагчы, быць першым .

Патрэбна адзначыць, што гады дзяцінства выпалі ў нялёгкі час, як для сям’і, так і для ўсёй краіны.

Усяго десять год, як закончылася Вялікая Айчынная вайна. Патрэбна было аднаўляць тое, што знішчыла і загубіла вайна. Крок за крокам наша краіна ўмацоўвала свае сілы, падымалася на новыя ступені развіцця. Таму працы хапала ўсім, як у горадзе, так і на сяле.

Акрамя Рыгоркі ў сям’і было яшчэ двое дзяцей. Патрэбна і апрануць, і нагатавать ежы. А гэта значыць, да працы прывучалі дзяцей з ранняга ўзросту. Вось і Рыгорка старанна дапамагае бацькам весці хатнюю гаспадарку. І робіць гэта заўсёды з задавальненнем, “на выдатна”.

Рос ён вясёлым хлопчыкам. Але разам з тым, быў настойлівым. Ужо тады, у дзяцінстве, усе заўважалі якасці лідэра ў гэтага хлапчука -  заўсёды  ён павінен быць першым.  Неўзабаве пачаліся школьныя гады. Разам са сваімі аднавяскоўцамі сеў Рыгор за парту ў Ручаёўскай сярэдняй школе ў 1962 годзе. І паляцелі для яго шчаслівыя, цікавыя школьныя гады. Вялікая цяга да ведаў была ў хлапчука. Вельмі ж хацелася яму ведаць як мага больш, умець рабіць усё самастойна. Ён быў настойлівым, вынослівым, пагэтаму ўсё ў яго атрымоўвалася “на выдатна”. Чаму ён так стараецца? А таму што ў яго ёсць мара. А марыць Рыгор стаць лётчыкам. У кожную свабодную хвілінку ён падымаў голаву ўверх  і пазіраў на неба. Ён бачыў сябе за штурвалам вялізнага самалёта, уяўляў, як пад крылом машыны праплываюць лугі, палі… А вось і яго маленькая вёсачка! І сэрца хлопца поўніцца любоўю да ўсяго гэтага. Ён яшчэ з большай упартасцю “налягае” на падручнікі, займаецца спортам.

Цікавае школьнае жыццё: член піянерскай арганізацыі, камсамол.  І заўсёды Рыгор,  вядзе за сабой сваіх аднакласнікаў.

Ці то ваенна-патрыятычная гульня “Зарніца”, ці працоўны дэсант, альбо патрэбна дапамога ветэранам і састарэлым - ён першы.

Цягнуліся да яго вучні, паважалі. Ганарыліся ім настаўнікі. Яго выбіраюць сакратаром школьнай камсамольскай арганізацыі.

  Але … вось і прамчаліся школьныя годы.

Закончыў Рыгорка школу ў 1972 годзе і адразу паступіў у Краснабярэжскі сельскагаспадарчы тэхнікум, каб пасля заканчэння, атрымаць прафесію агранома ( аб  якой марылі бацькі),  прыехаць у сваю любімую Абрамаўка (а тое што ён яе любіў, падцвердзіла яго жыццё), каб вырошчваць збожжа, каб любавацца, як квітнее яго маленькая радзіма.

Але вёска ёсць вёска. Часам мужыкі- аднавяскоўцы падсмейваліся з Рыгора (не са злосці, па- добраму):

“Што, Рыгор, марыў стаць лётчыкам, а стаў аграномам?”

Ад такіх слоў твар у юнака станавіўся задуменным.

А якое было здзіўленне аднавяскоўцаў, колькі страху і хвалявання нацярпеліся бацькі, калі летам 1973 года, нікому нічога не сказаўшы, ён знік з дому. Хваляваліся за юнака ўсе, але і радасць была адна на усіх. Хутка ў хату бацькоў завітала сельскі паштальён і ўручыла паштоўку ад сына. А там: “Дорогие папа и мама, я зачислен в Саратовское военное авиационное училище.”

Ганарыліся хлопцам бацькі, ганарыліся аднавяскоўцы.

“Як жа гэта, ці не цуд! Сын калгасніка паступіў у лётнае ваеннае вучылішча!”

Вось і збылася мара хлапчука з маленькай вёсачкі, што знаходзіцца ў Лоеўскім раёне. Ён будзе лётчыкам! Будуць новыя гарады, будзе шмат чаго ў яго жыцці. Але назаўсёды ў яго сэрцы ціхая прыгожая яна- маленькая радзіма. Як глыток чыстай крынічнай вады ў спякоту, як глыток чыстага паветра, заўсёды будзе даваць яму сілы, веру, надзею.

1973 год- Саратаўскае ваеннае вучылішча. Гады вучобы прайшлі даволі хутка. Але яны былі для яго занадта значнымі. 13 верасня 1976 года ён уступае ў рады КПСС,а ў кастрычніку заканчвае вучылішча і атрымлівае званне лейтэнанта.

У дыпломе ўсяго толькі некалькі чацвёрак,  а па астатніх прадметах - пяцёркі.

Рыгору Іванавічу была прысвоена кваліфікацыя пілот- тэхнік.

Ён быў адпраўлены на службу ў горад Бярдзічаў, які знаходзіцца на Украіне. Там ён сустрэў свой лёс,  ён сустракае сваю адзіную непаўторную Раечку, якая закончыла фізіка - матэматычны факультэт Жытомірскага інстытута і была накіравана на працу ў горад Бярдзічаў. Там жа згулялі вяселле. Так пацякло яго семейнае жыццё. У 1977 годзе нарадзілася першая яго дачка Аленка. А усяго у іх сям’і было двое дзяцей: дзве дачкі.

Лёс ваеннага- неспакойны лёс: патрэбна многа ездзіць, пераязджаць з аднаго месца на другое. Гэты лёс не абмінуў і Рыгора Іванавіча.

1976 год. Яго пераводзяць на службу ў Чэхаславакію, а праз некаторы час яго накіроўваюць у Савецкі Саюз на будаўніцтва Байкала- Амурскай магістралі  ў горад  Тынду. Там ён служыў камадзірам вайсковай часці 46120. У горадзе Тындзе нарадзілася яго другая дачка Аксана. Аб тым,  якім ён быў камандзірам, сведчыць яго узнагарода: медаль “За безупречную службу второй степени”.

         Пасля была служба ў Афганістане. Там ён быў паранены. За службу ў Афганістане у 1984 годзе ён быў узнагароджаны ордэнам “Чырвонай Зоркі”.

У 1986 годзе ён прымаў удзел у ліквідацыі аварыі на  Чарнобыльскай АЭС.

10 жніўня 1990 года ён быў узнагароджаны другім ордэнам “Чырвонай Зоркі”.

Апошняе месца жыхарства быў Ленінград, дзе ён працаваў намеснікам камандзіра Ленінградскага ваеннага чыгуначнага вучылішча. Шмат цяжкасцей выпала на яго долю. Аднак, мабыць, яго сям’я давала яму сілы, каб выстаяць, выжыць, перамагчы. Часам яго жонка не ведала, дзе ён, што з ім, а ён не вельмі любіў расказваць аб сабе. Шмат узнагарод у Рыгора Іванавіча, але ён ніколі імі не хваліўся. Гэта:  два ордэны “Чырвонай Зоркі”, “Сярэбрны Хрэст Патрыярха Ўсея Русі  Алексія  II”, некалькі медалёў, шмат грамат  і  інш. Сваю апошнюю медаль атрымаў палкоўнік Бондар Р.І. з рук У.У. Пуціна ў Крамлі,  але аб гэтым гаварыў мала.

Як успамінае яго брат Пётр:

“Ён мала расказваў пра сябе. Заўсёды сціплы, ніколі не выхваляўся. Нават у форме ніколі не прыязджаў да бацькоў. Адзін раз быў у форме, калі памёр бацька. А вось дапамагчы іншым -  гэта было для яго святое. Не было  таго водпуску, каб ён не прыехаў у сваю родную Абрамаўку. Вось і восенню 2006 года ён прыехаў у вёску, каб заняцца рамонтам бацькоўскай нежылой хаты. Ён марыў, калі выйдзе на пенсію, пасяліцца ў вёсцы. 9 снежня 2006 года ён прывёз усё неабходнае для рамонту, а праз тры дні яго не стала.”    

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.